7 ноября — Дмитриевская родительская суббота

Духоўнае

7 лістапада – Дзімітраўская бацькоўская субота: Дзень асаблівага памінання
Памінаючы памерлых, мы перш за ўсё молімся за ратаванне іх грэшнай душы. У паўсядзённай мітусяніне менавіта ў гэтыя памінальныя дні трэба ўспомніць сваіх родных і блізкіх, якія пайшлі да Госпада, і памаліцца за іх.
У памінальны дзень праваслаўныя хрысціяне ідуць у храм, ставяць свечкі і падаюць запіскі з імёнамі сваіх спачылых родзічаў. У Дзімітраўскую суботу таксама моляцца пра спачылых воінаў, якія загінулі ў час бітваў.
У Бога ўсе жывыя, і памяць і малітва пра нашых памерлых родных і блізкіх – важная частка хрысціянскай веры.
Памінальныя службы пройдуць 7 лістапада ў храме прападобнага Сергія Раданежскага (в. Лескавічы) і ў храме Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна, вул. Сіпко, 52). Пачатак службы ў 9.00.
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў № 87 ад 06.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *