Шумилинцы осваивают музейную педагогику

Духоўнае Образование

Па мясцінах Ільі Рэпіна
Незвычайнае метадычнае аб’яднанне “Музейная педагогіка як выхаваўчая сістэма” прайшло нядаўна для настаўнікаў нашага раёна. На сядзібу вялікага рускага мастака Ільі Рэпіна ў Здраўнёва з’ехаліся намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце, кіраўнікі школьных музеяў і класныя кіраўнікі школ нашага раёна.
Вось наша група разам з экскурсаводам уваходзіць у адзін з залаў музея. Першыя некалькі хвілін мы стаім зачараваныя прыгажосцю карцін. У музеі захаваліся некалькі асабістых рэчаў мастака, якія былі знойдзены пры раскопках. У залах экспазіцыі  на аснове ўспамінаў і дакументаў узноўлены інтэр’еры, прадстаўлены характэрныя для таго часу прадметы быту, рэдкія фотаздымкі, рэпрадукцыі работ вядомага мастака.
У кожным з пакояў дома  – гасціная, спальня, малая гасціная, майстэрня мастака – было што паглядзець. З аповеду экскурсавода мы даведаліся пра раннія гады жыцця, вучобы і росквіту таленту Ільі Рэпіна. Перад намі раскрыліся асаблівасці творчасці вялікага мастака ”здраўнёўскага перыяду”, гісторыя напісання вядомых карцін “Асенні букет”, “Беларус”, “Дуэль”, “Месячная ноч”. Мы даведаліся аб захапленні Рэпіным  гаспадарчымі работамі. Цікава было паглядзець на ліпавую алею, якую калісьці пасадзіў Рэпін, а таксама на горку для пазіравання “Манблан”, лаўку ў выглядзе акружнасці – “Везувій”.
Педагогі вярнуліся дадому з багатымі ўражаннямі. Думаецца, кожны быў гатовы да новых творчых адкрыццяў і цікавых мерапрыемстваў. Упэўнена, што музейная педагогіка мае важны адукацыйна-выхаваўчы патэнцыял.
Таццяна КАРНЕЕВА, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Надрукавана ў №88 ад 10.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *