Шумилинские налоговики собрали 30 миллиардов рублей в 2010 году.

Общество Экономика

Сабралі 30 мільярдаў
На першае студзеня на падатковым уліку ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне стаіць 250 суб’ектаў гаспадарання, 202 індывідуальныя прадпрымальнікі, 8925 фізічных асоб. За 2010 год даходы кансалідаванага бюджэту склалі 30,4 млрд. руб., план даходаў выкананы на 100,4%, дадаткова паступіла 112,3 млн. руб.
Найбольшае паступленне падатковых плацяжоў забяспечваюць плацельшчыкі недзяржаўнага сектара эканомікі. У 2010 годзе ад гэтай катэгорыі паступіла 53,9% ад агульнай сумы даходаў (ці 16,4 млрд. руб.). Ад дзяржаўнага сектара паступіла 14 млрд. руб. (46,1%). У структуры даходаў найбольшую ўдзельную вагу займаюць: акцызы (27,5% ці 8,4 млрд. руб.), падатак на дабаўленую вартасць (22,5% ці 6,8 млрд. руб.), падаходны падатак (20% ці 6,1 млрд. руб.).
Істотным рэзервам для папаўнення мясцовага бюджэту з’яўляецца атрыманне даходаў ад стварэння новых вытворчасцей у малых населеных пунктах. Сума такіх даходаў у 2010 годзе склала 485,6 млн. руб., што вышэй чым у 2009 годзе на 186 млн. руб. Немалую ролю ў напаўненні бюджэту адыгрываюць індывідуальныя прадпрымальнікі, імі выплачана 0,7 млрд. руб., што на 81,4 млн. руб. больш чым у 2009 годзе.
З мэтай прыцягнення дадатковых паступленняў у бюджэт падатковая інспекцыя правяла шэраг кантрольных мерапрыемстваў. Усяго за 2010 год праведзены 194 падатковыя праверкі, праверана 24,1% прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, у 89% з іх  выяўлены парушэнні падатковага заканадаўства. У выніку кантрольных мерапрыемстваў паступіла 242,7 млн. руб., з ценявога абароту канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і незаконна атрыманага даходу на суму 37,9 млн. руб., спагнана 0,5 млн. руб. адміністрацыйных штрафаў.
Устаноўлена 18 фактаў ажыццяўлення дзейнасці без дзяржрэгістрацыі ці ліцэнзіі. Выяўлены 3 факты выплаты зарплаты ў канвертах, даналічана 58,4 млн. руб. падатку, устаноўлены 2 факты здачы кватэры ў наём жылля без уплаты падатку.
Запазычанасць па плацяжах перад бюджэтам у параўнанні з пачаткам года знізілася на 1 млрд. руб. Па стану на 1 студзеня бягучага года запазычанасць мае ТДА “Бізнескантакт” у суме 110,8 млн. руб., якая ўзнікла па выніках даналічэнняў па акту праверкі. Таксама маюць запазычанасць па ўплаце падаходнага падатку і маёмасных падаткаў у суме 19,9 млн. руб. фізічныя асобы, якія вядуць антысацыяльны лад жыцця.
А. СТАВЕР, намеснік начальніка інспекцыі – начальнік аддзела.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *