После дежурства шумилинские спасатели едут на хлебное поле

Актуалии Безопасность Экономика

У поўнай баявой гатоўнасці
Жніво – напружаны час не толькі для камбайнераў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый, але і для работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Пасля дзяжурства ў РАНС яны па графіку накіроўваюцца на жніўныя палеткі.

“Галоўнае на ўборачнай – гэта бяспека, – расказаў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела Аляксей Лявонаў. –  У некаторых гаспадарках няма бочак для вады і неабходнай прыстасаванай тэхнікі для тушэння пажараў. Вось таму і запрашаюць нашых работнікаў. У гэтым годзе выратавальнікі дзяжураць на палетках УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, КУСГП “Ульскі”, ААТ “Лаўжанскае” і “Ляжні”.
На мінулым тыдні мы сустрэлі работнікаў РАНС на палетках райаграсэрвісу. Пажарная машына стаяла на ўзгорку – адтуль, як на далоні, была бачная ўся тэхніка, што працавала на полі. В. а. камандзіра аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці РАНС Андрэй Рыжанкоў і вадзіцель Міхаіл Дземчанка расказалі, што прыехалі на поле ў поўнай баявой гатоўнасці: з дзесяццю тонамі вады, пажарнымі рукавамі і стваламі, вогнетушыцелямі, каскамі і іншым неабходным аварыйна-выратавальным інструментам. Але ж вельмі хочацца, каб усё гэта не спатрэбілася, каб дзяжурствы на палетках і ўвогуле жніво ў раёне прайшлі спакойна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №66 ад 25.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *