К депутату Владимиру Шитько обратились с вопросами трудового законодательства

Общество Президент

Пытанні працоўнага заканадаўства
У аўторак у наш раён завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. У. Шыцько. Уладзімір Уладзіміравіч  правёў у гэты дзень “прамую тэлефонную лінію” і асабісты прыём грамадзян.
Скарысталі магчымасць пабываць на прыёме ў дэпутата двое мужчын. Першы прыйшоў папрасіць слушнай парады. Яшчэ ў жніўні кіраўніцтва аднаго сельскагаспадарчага прадпрыемства папрасіла пенсіянера дапамагчы ва ўборачнай кампаніі. У сувязі з гэтым быў заключаны працоўны дагавор, у якім акрэслена канкрэтная сума аплаты за работу. Механізатар, па яго словах, адпрацаваў цэлы месяц у гаспадарцы, а вось разлік за работу так і не атрымаў. Кажа, што прапаноўвалі яму суму, значна меншую за абяцаную ў дагаворы, але мужчына атрымліваць яе адмовіўся. У каго шукаць дапамогі і што рабіць пенсіянеру, каб не быць ашуканым?
Дэпутат паабяцаў разабрацца з гэтай сітуацыяй у самы бліжэйшы тэрмін. Калі на самой справе па дадзеным факце не выплывуць, як кажуць, ніякія дадатковыя акалічнасці, мужчына будзе мець поўнае права звяртацца за дапамогай у суд.
Другі зварот таксама тычыўся працоўнага заканадаўства. На прыём прыйшоў мужчына, якога нядаўна звольнілі з работы, на яго думку, незаконна. Як высветлілася ў ходзе гутаркі, ён уласнаручна напісаў заяву аб звальненні, праўда, пасля таго, як адміністрацыя папрасіла яго аб гэтым, спаслаўшыся на скарачэнне.
Тут, як кажуць, “цягнік пайшоў”, шчыра прызнаўся У. У. Шыцько, і ён нічым не зможа дапамагчы. Па законе ён звольніўся па ўласным жаданні.  Дэпутат параіў звярнуцца ў цэнтр занятасці насельніцтва, стаць на ўлік і паспрабаваць рашыць пытанне аб далейшым працаўладкаванні.
Пасля правядзення прыёму У. У. Шыцько расказаў пра дэпутацкую дзейнасць, асноўныя пытанні, якія даводзіцца рашаць. Паведаміў аб станоўчым рашэнні некаторых пытанняў, што тычацца жыццядзейнасці нашага раёна. У прыватнасці, расказаў Уладзімір Уладзіміравіч, на 1 квартал наступнага года ў абласны бюджэт закладзены сродкі – 120 мільёнаў рублёў – на набыццё спортінвентара для Шумілінскай ДЮСШ. На 2016 год запланавана абсталяванне новага камп’ютарнага класа ў Шумілінскай СШ №2. Практычна вырашана пытанне і аб дадатковым выдзяленні сродкаў па інвестыцыйнай праграме для заканчэння мадэрнізацыі Обальскага керамічнага завода.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №89 ад 13.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *