19 ноября — Всемирный день некурения

Актуалии Здоровье Общество

Рэспубліканская акцыя
Па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з 16 па 19 лістапада ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя. Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня некурэння, які адзначаецца 19 лістапада і сёлета прысвечаны тэме прафілактыкі анкалагічных захворванняў.
Усе мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі, будуць накіраваны на павышэнне інфармаванасці насельніцтва пра наступствы спажывання тытуню, пасіўнага курэння, на фарміраванне ў насельніцтва негатыўных адносін да спажывання тытунёвых вырабаў, матывацыю на здаровы лад жыцця.
шкодная Звычка
Чаму людзі пачынаюць курыць? Адны хочуць быць падобнымі ў сваіх учынках на іншых, іншыя паддаюцца ўплыву курачага наваколля, а нехта лічыць курэнне модным. Адны хочуць адчуваць сябе спакойней, пазбегнуць страхаў, пачуцця трывогі, іншыя ў нікаціне шукаюць выратаванне, калі ім некамфортна.
Курэнне – адна з самых распаўсюджаных звычак, якая наносіць шкоду не толькі чалавеку, але і грамадству, а нікацін – адзін з мацнейшых раслінных ядаў. У чыстым выглядзе гэта бясколерная масляністая вадкасць з непрыемным пахам, горкая на смак, якая лёгка пранікае праз слізістыя. Вельмі небяспечны для курыльшчыка тытунёвы дзёгаць. Калі чалавек выкурвае за дзень пачак цыгарэт, то за год ён атрымлівае праз лёгкія 800 г дзёгцю. У склад яго ўваходзяць розныя араматычныя рэчывы, канцэрагенныя смолы, здольныя выклікаць злаякасныя пухліны. Пры злоўжыванні нікацінам у чалавека наступаюць функцыянальныя і арганічныя змяненні ў цэнтральнай нервовай сістэме. Першыя могуць праяўляцца сімптомамі неўрастэніі, другія – радыкулітам, неўралгіяй.
У курыльшчыкаў мяняецца знешнасць, яны становяцца малапрывабнымі,  у іх у 2 разы часцей за некурачых здараецца стэнакардыя, у 4 разы павышаецца  смяротнасць ад інфаркту міякарда.
Працяглае курэнне прыводзіць да таго, што чалавек часта хварэе, у яго зніжаецца працаздольнасць, увага і фізічная вынослівасць. У курыльшчыкаў павышаецца рызыка захварэць на рак, які вядзе да інваліднасці ці заўчаснай смерці. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, смяротнасць ад раку поласці рота і стрававода ў курачых ў 4 разы вышэй, чым у некурачых.
Пасіўнае курэнне – гэта вымушанае курэнне, калі акружаючыя людзі дыхаюць паветрам, забруджаным тытунёвым дымам. Утрыманне шкодных рэчываў у паветры каля курачых у 4,5 раза вышэй забруджанасці выкіднымі газамі аўтамабіля. Пры выкурванні толькі адной цыгарэты ў пакоі забруджанасць паветра перавышае дапушчальную норму ў 20 разоў на працягу часа.
На жаль, сёння ніхто не прыдумаў бяспечную цыгарэту, як не існуе і бяспечнага ўзроўню курэння. Адзіным найбольш эфектыўным спосабам зніжэння небяспекі для здароўя застаецца адмова ад курэння. Калі курыльшчык усведамляе небяспеку шкоднай звычкі і праявіць сілу волі, ён зможа кінуць курыць.
Падрыхтавалі: Сяргей КОНЫШАЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна;
Аляксей НАСЫР, урач-эндаскапіст Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №90 ад 17.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *