Спортивные новости Шумилинского района

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Валейбол
У ДзЮСШ прайшоў абласны турнір па валейболе сярод дзяўчат.
У спаборніцтвах, дзе бралі ўдзел спартсменкі  2000-2001 гадоў нараджэння, перамагла шумілінская каманда (трэнер Людміла Харкавец).
Лепшымі ў складзе нашай каманды былі Вераніка Несцярэнка і Ірына Пяткевіч. Сярод валейбалістак 2002-2003 гадоў нараджэння шумілінскія спартсмены сталі другімі, у камандзе добрую гульню прадэманстравалі Дар’я Галуза і Карына Ільінец.

Міні-футбол
ФК “Шуміліна”  выступае ў альтэрнатыўнай лізе па міні-футболе Віцебска.
За перамогу змагаюцца дзевяць калектываў. Сыграны два туры:  шумілінскія футбалісты ўзялі верх пад віцебскім “Хмелем” з лікам 5:1 (галамі вызначыліся Аляксандр Янкевіч, Дзмітрый Байдакоў, аўтагол, Андрэй Мазанкоў і Аляксандр Ходзюш) і сыгралі ўнічыю з “Атлетыкам” з Віцебска – 2:2 (Аляксандр Янкевіч, Андрэй Мазанкоў). Па выніках другога туру іграком туру быў названы наш галкіпер Сяргей Гоманаў, які атрымаў адмысловы прыз ад спа-цэнтра “Арго”.
*  *  *
Шумілінскія футбалісты прынялі ўдзел у абласным турніры па міні-футболе, што ладзіўся ў Гарадку. ФК “Шуміліна” заняла выніковае трэцяе месца. Лепшым іграком спаборніцтваў стаў шумілінскі футбаліст Сяргей Баранчук.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №90 ад 17.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *