В Шумилинском РОВД: ветеранам милиции — почёт

Общество

Ушанаванне ветэранаў РАУС
Калісьці 10 лістапада лічыўся  Днём савецкай міліцыі,  прафесійным святам  супрацоўнікаў усіх сілавых структур. Цяпер гэта дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў.
У актавай зале раённага аддзела ўнутраных спраў сабраліся ветэраны міліцыі, пажарнай службы. Начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка пажадаў ветэранам моцнага здароўя, каб былі заўсёды ў страі, аказвалі пасільную дапамогу сённяшнім міліцыянерам.  Аляксандр Рыгоравіч уручыў ганаровыя граматы аддзела ўнутраных спраў і савета ветэранаў М. Я. Барадаўку (на здымку), А. М. Данькову, М. Ф. Туставу, У. Л. Трафімаву, М. П. Шамшуру.
Пасведчанне “Ганаровы член савета ветэранаў” В. Л. Казлоўскаму ўручыў старшыня савета ветэранаў РАУС І. А. Касцюк. А. С. Шарафутдзінаў атрымаў пасведчанне “Ветэран дзяржаўтаінспекцыі”.
На свята да супрацоўнікаў РАУС прыйшла старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава, якая падзякавала ветэранам міліцыі за дапамогу ў пошукавай рабоце, за догляд воінскіх пахаванняў, за патрыятычнае выхаванне моладзі і ўручыла памятныя сувеніры М. А. Калянковічу, Л. І. Храмцову, У. І. Ушалу.
Ветэран міліцыі, былы ўчастковы з Мішневіч, Д. М. Шашкоў успомніў работу ў былыя часы, згадаў, што працаваць і ў савецкія часы было нялёгка, але ж кожны стараўся – работа міліцыянераў  заўсёды на віду. Дзмітрый Мікалаевіч пажадаў сённяшнім міліцыянерам цярпення і поспехаў у рабоце.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №90 ад 17.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *