Сфера услуг: Хотите отремонтировать сарай? Платите.

Общество

Хляўчук адрамантаваць? Плаціце
Многія грамадзяне, якія пражываюць у жылых дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду, маюць у карыстанні гаспадарчыя пабудовы. Першапачаткова гэтыя павеці і хлеўчукі былі прызначаны для таго, каб захоўваць дровы, брыкет і іншае паліва, бо дамы мелі пячное ацяпленне. Пазней, калі дамы падключылі да цэнтральнага ацяплення, функцыянальная неабходнасць у гэтых збудаваннях адпала, і зараз іх выкарыстоўваюць для ўтрымання жывёлы, дамашняй птушкі, захоўвання старой мэблі, іншых рэчаў. Часта гэтыя збудаванні маюць непрывабны від. Хто ж адказвае за іх тэхнічны стан, хто павінен іх рамантаваць?
Калі жылы дом не абсталяваны цэнтральным ацяпленнем і ацяпляецца з дапамогай печак, мае падсобныя гаспадарчыя пабудовы для захоўвання паліва, то ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам абслугоўваючая арганізацыя ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне гэтых збудаванняў, бо яны служаць мэтаваму выкарыстанню жылога дома. Плошча гэтых пабудоў не ўлічваецца пры налічэнні грамадзянам платы за паслугі тэхнічнага абслугоўвання жылога дома.
Але калі дом абсталяваны ўсімі відамі камунальных паслуг, і ў сувязі з гэтым мэтавай (для захоўвання паліва) патрэбы ў павецях і хлявах няма, то іх утрыманне і рамонт павінны ажыццяўляць самі грамадзяне за ўласныя грошы, або наймаць на дагаворнай аснове падрадныя арганізацыі ў рамках аказання платных паслуг насель-ніцтву.
В. КОЎЗАН, дырэктар унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *