В деревне раздолье и есть где рыбу поудить — считает молодой тракторист Кирилл Колдунов

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

“Не я з бацькам, а ён са мной”
У свае 22 гады Кірыл Калдуноў можа сесці за руль практычна любой сельскагаспадарчай тэхнікі. І працуе шчыра і старанна, кажа начальнік участка ААТ “АграБаравінка” А. В. Міраненка.
Адразу пасля заканчэння школы Кірыл вырашыў, што будзе токарам. Вывучыўся на гэтую прафесію, але потым, калі прыехаў працаваць у родную гаспадарку, вызначыў для сябе, што даспадобы ўсё ж тэхніка. Звярнуўся да кіраўніцтва ААТ “АграБаравінка” з просьбай даць накіраванне на трактарыста-машыніста. Просьбу маладога чалавека задаволілі. І вось ужо амаль чатыры гады ён шчыруе на сваім МТЗ. У час уборачнай разам з бацькам працуе на камбайне. “Не я з бацькам, а ён са мной”, – заўважае малады чалавек, маючы на ўвазе, што яго прызначылі старшым камбайнерам, а бацька быў у памочніках. Але галоўнае, што сямейны экіпаж Калдуновых работаў шчыра і без збояў.
Кірыл расказаў, што не разумее сваіх землякоў-равеснікаў, якія імкнуцца пераехаць у горад. “Мне там не падабаецца – многа машын і людзей і вельмі шумна, – шчыра прызнаецца малады чалавек. – Вёска –  іншая справа. Тут раздольна, побач возера, дзе можна адпачыць і павудзіць рыбу”. Дарэчы, Кірыл – нядрэнны рыбак. Самы вялікі шчупак, якога ён злавіў на жэрліцы, заважыў 12 кілаграмаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 91 ад 20.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *