Обольский керамический завод получит государственную поддержку

Актуалии Экономика

Обольский керамический завод

Дзяржава падтрымае
У сераду 30 лістапада Обальскі керамічны завод наведаў з рабочым візітам старшыня аблвыканкама А. М. Косінец.
Мэта візіту — разгледзець далейшы лёс прадпрыемства, якое месяц назад вымушана было перайсці на скарочаны рабочы рэжым – тры дні на тыдзень. Прычына, якая вымусіла завод на такое рашэнне, — энергаёмістая прадукцыя Обальскага керамічнага, запазычанасці па аплаце за электраэнергію і прыродны газ.
Дырэктар ОКЗ В. А. Старыковіч  азнаёміў губернатара з эканомікай завода, з той сітуацыяй, якая склалася на прадпрыемстве.
А. М. Косінец запатрабаваў запусціць керамічны завод пад поўную загрузку, арыентавацца ў рабоце на мадэрнізацыю і інтэнсіфікацыю вытворчых працэсаў. Обальская цэгла мае попыт, патрэба ў ёй падчас рэалізацыі напружаных планаў па капітальнаму будаўніцтву ў вобласці вялікая. Для рытмічнай работы ОКЗ А. М. Косінец паабяцаў дзяржаўную падтрымку.
Суправаджалі губернатара ў паездцы  намеснік старшыні аблвыканкама А. У. Дзіулін, старшыня камітэта па будаўніцтву і архітэктуры аблвыканкама У. М. Белавус, старшыня райвыканкама У. П. Куранны і яго намеснік па эканоміцы В. А. Байда.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *