Подготовка к отопительному сезону. Что показал мониторинг?

Экономика

Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Што паказаў маніторынг?

Няспраўны прыбор і адсутнасць ізаляцыі

У ліпені спецыялісты Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў правялі кантрольныя мерапрыемствы падрыхтоўкі да праходжання асенне-зімовага перыяду 2023/2024 года, рацыянальнага выкарыстання паліва, цеплавой і электрычнай энергіі на аб’ектах УП ЖКГ Шумілінскага раёна.

Па выніках праведзеных мерапрыемстваў можна зрабіць выснову, што арганізацыяй праводзіцца мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду. Адначасова выяўлены асобныя парушэнні. У прыватнасці, прамыя страты цеплавой энергіі, выкліканыя адсутнасцю цеплавой ізаляцыі дзеючых трубаправодаў, запорной арматуры і цеплавыкарыстоўваемага абсталявання на кацельні «Обаль» і ў падвальных памяшканнях шматкватэрных жылых дамоў у Шуміліне і Обалі; уцечка вады ў падвальным памяшканні жылога дома ў Обалі, выкліканая няспраўнасцю запорной арматуры; выкарыстанне непрацаздольнага прыбора ўліку цеплавой энергіі ў шматкватэрным жылым доме зноў жа ў Обалі.

Варта разумець, што адсутнасць цеплавой ізаляцыі альбо ўцечка вады вядзе да павелічэння расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў і, як вынік, да павелічэння штомесячных адлічэнняў на патрэбы цяпла і водазабеспячэння. Выкарыстанне непрацаздольнага прыбора ўліку цеплавой энергіі вядзе да таго, што налічэнне платы за спажытую цеплавую энергію ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для безуліковага спажывання камунальных паслуг.

З мэтай апярэджання неэфектыўнага і нерацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў з адказнымі службовымі асобамі арганізацый праведзена тлумачальная работа аб парадку выканання патрабаванняў заканадаўства, прымянення яго палажэнняў на практыцы. Выдадзены патрабаванні на ліквідацыю выяўленых парушэнняў, тэрміны ліквідацыі пастаўлены ўпраўленнем на кантроль.

Яўген СКАРОМНЫ,

галоўны спецыяліст ИЭО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *