Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

З Камітэта дзяржкантролю

Увечары грошы, раніцай нічога
Банальная гісторыя з адсутнасцю кнігі заўваг і прапаноў прывяла да … выяўлення злачынства.
Даверлівыя грамадзяне нават бралі крэдыты для ўнясення авансу за прапаноўваемыя ААТ “Алюбуд” паслугі, бо вельмі прыемным і кантактным быў 30-гадовы дырэктар гэтага прадпрыемства.
У ліпені 2015 года ў КДК звярнулася з заявай жанчына, у якой указвала, што ёй не была прадстаўлена ў ААТ “Алюбуд” кніга заўваг і прапаноў для ўнясення запісу пра невыкананне ў вызначаны тэрмін дагаворных абавязацельстваў па вырабу і мантажы вокнаў у кватэры. На самой справе ў прадпрыемстве адсутнічае гэтая кніга.
Рэкамендацыі па ўхіленні парушэнняў не выкананы, а ў Камітэт працягваюць паступаць звароты грамадзян зноў жа пра невыкананне абавязацельстваў па заключаных дагаворах падраду. Дырэктар прыцягнуты да адказнасці.
Аналізуючы інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў зваротах грамадзян, КДК устанавіў, што за аказаныя паслугі па ўстаноўцы вокнаў ПВХ грамадзяне ўносілі папярэднюю аплату ў памеры 100%, аднак дагаворныя абавязацельствы “Алюбуд” не выконваў і грошы заказчыкам не вяртаў.
Звыш 200 мільёнаў спагнана судамі  г. Віцебска з “Алюбуда” па ісках дзясятка грамадзян. Аднак грамадзяне не могуць вярнуць згубленыя грошы ў сувязі з адсутнасцю маёмасці і грашовых сродкаў на бягучым рахунку таварыства. Узбуджаныя выканаўчыя справы не закончаны. Самае цікавае, з 23 лютага 2015 года грамадзянін Е. сумесна з іншымі асобамі заснаваў новае таварыства “Алюгандаль”. Схема гандлю, зразумела, была аналагічная. Падманутых такім чынам грамадзян зноў шмат.
Пракуратурай Віцебска ў верасні ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да дырэктара гэтага прадпрыемства. Варта сказаць, што гэты грамадзянін быў асуджаны 13.02.2012 года па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры).
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 92 ад 24.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *