Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Гандляваць – па правілах

Адно з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, зарэгістраванае ў Полацкім раёне, вырашыла выкарыстаць выгаднае размяшчэнне некалькіх сваіх гандлёвых месцаў каля рынка ў цэнтры горада для рэалізацыі прадуктаў харчавання з прайшоўшымі тэрмінамі годнасці.

Для прыцягнення пакупнікоў цэны на такія тавары былі зніжаны.
Аднак пакупніка не падманеш. У Полацкі міжраённы камітэт дзяржкантролю сталі паступаць званкі са скаргамі аб тым, што ў гандлёвых аб’ектах дапускаюцца парушэнні правілаў рознічнага гандлю і санітарных нормаў.
Кантрольныя мерапрыемствы пацвердзілі факты. Толькі ў адным гандлёвым месцы з рэалізацыі было знята 17 найменняў тавараў (сала, каўбасныя і мясныя вырабы, малако, смятана, сыркі плаўленыя) з прайшоўшымі тэрмінамі годнасці да 253 дзён на агульную суму звыш 220 руб.
Было ўстаноўлена і парушэнне санітарных нормаў. Канцылярскія сашчэпкі з цэннікамі, аформленымі на мясныя і каўбасныя вырабы, былі ўколаты ў іх шляхам праколу і пашкоджання абалонак. На падлозе пад халадзільнай вітрынай у кардонных каробках захоўваўся сыр.
За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты прадавец і юрыдычная асоба.

Спартыўныя клубы ёсць, эфектыўнай дзейнасці няма

КДК правёў праверкі футбольнага і хакейнага клубаў г. Віцебска, якія паказалі недастатковую эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці ўстаноў, недасягненне імі асобных мэт і спартыўных вынікаў, вызначаных планамі развіцця.
Адзначана, што нягледзячы на прадастаўленую дзяржавай падтрымку, асобныя віды гаспадарчай дзейнасці клубаў з’яўляюцца стратнымі, уласнага прыбытку ўстаноў недастаткова для развіцця матэрыяльнай базы.
У хакейным клубе ўстаноўлены факты прыніжанай фінансавай дысцыпліны: клубам не забяспечваліся своечасовыя разлікі з пастаўшчыкамі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, з парушэннем заканадаўства работнікам ажыццяўляліся выплаты стымулюючага характару, у бюджэт не вярталіся сродкі, накіраваныя з бюджэту на аплату камерцыйных выдаткаў клуба.
Праверкай футбольнага клуба “Віцебск” выяўлены парушэнні падатковага заканадаўства, скажэнне ведамаснай справаздачнасці, парушэнні пры правядзенні працэдур закупак тавараў, якія прывялі да неэфектыўнага выкарыстання спонсарскіх сродкаў, прычынення шкоды дзяржмаёмасці.
Па выніках праверак у бюджэт вернуты выкарыстаныя з парушэннем заканадаўства сродкі і даплачаны падатковыя плацяжы, узята на кантроль работа па кампенсацыі вінаватымі службовымі асобамі ўчыненай шкоды.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №4 ад 17.01.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *