Здоровый образ и тост «За здоровье!» — это две разные жизни

Актуалии Общество

Лягчэй ліха папярэдзіць, чым лячыць

На мінулым тыдні адбылося  пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку, якое правёў начальнік РАУС А, Р. Дзмітрэнка. Удзел у рабоце  прыняў пракурор раёна С. У. Зайцаў.
Са справаздачай аб рабоце, якая вядзецца ва ўстановах культуры па прафілактыцы п’янства,  курэння, наркаманіі і прапагандзе здаровага ладу жыцця, выступіла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая. Валянціна Георгіеўна падкрэсліла, што ва ўсіх установах культуры  вядзецца мэтанакіраваная работа па гэтых пытаннях, штоквартальна ладзяцца розныя мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця.  У раёне стала традыцыйнай акцыя “Моладзь за здаровы лад жыцця”. Бібліятэкі, клубы, іншыя ўстановы актыўна ўдзельнічаюць у розных міжнародных і сусветных днях, так, напрыклад, у Сусветны дзень без тытуню у раёне прайшло больш чым 20 мерапрыемстваў.
Галоўны ўрач ЦРБ К. Ф. Баканаў расказаў пра работу, якая вядзецца ва ўстановах аховы здароўя па папярэджанні алкагалізму і прапагандзе здаровага ладу жыцця. Канстанцін Фёдаравіч асаблівую ўвагу звярнуў на работу з абавязанымі асобамі.
На пасяджэнне былі выкліканы грамадзяне, якія здзейснілі правапарушэнні і з якімі былі праведзены прафілактычныя гутаркі.
Таксама прайшло пасяджэнне назіральнай камісіі, дзе правялі прафілактычныя гутаркі з асобамі, якія нядаўна вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 92 ад 24.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *