Шумилинские юные борцы привезли 16 медалей с областного первенства по вавинам вьет во дао

Актуалии Новости Спорт, туризм

16 медалёў абласнога першынства

Усё большую папулярнасць набірае на Віцебшчыне вавінам в’ет во дао. Пра гэта  яскрава сведчыць адкрытае першынство вобласці, якое прайшло ў Віцебску.

“У першынстве бралі ўдзел   больш чым 130 спартсменаў з 9  каманд, – расказвае трэнер аб’яднання па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” Святлана Бараноўская.– Згадзіцеся, што такая колькасць удзельнікаў для неалімпійскага віду спорту – вялікая. У кожнай вагавой катэгорыі з кожным стартам узрастае канкурэнцыя. Так, напрыклад, сярод 40-кілаграмовых спартсменаў для перамогі неабходна было правесці чатыры паядынкі”.
Наш раён на першынстве прадстаўлялі 15 юных спартсменаў. Святлана Бараноўская добра падрыхтавала сваіх выхаванцаў да абласнога першынства: практычна кожны з выступаючых прынёс медаль у скарбонку каманды.
У катэгорыі “паядынак” выйгралі першынство Артур Гарбачоў, Багдан Ушал, Яўген Шаблін і Алег Кляшчонак. Другія месцы заваявалі Лізавета Шаракова, Станіслаў Шпулёў, Марк Бурлакоў, Антон Малахаў і Іван Бяржанін, трэція – Дзяніс Глушакоў і Уладзіслаў Бяржанін. Такія вынікі шумілінскіх спартсменаў дазволілі камандзе нашага раёна заняць другое агульнакаманднае месца, пакінуўшы за сабой моцныя калектывы з Віцебска, Оршы, Наваполацка і Магілёва.
Няблага выступілі шумілінскія спартсмены і ў тэхнічных відах першынства. Вольга Кляшчонак стала другой у практыкаваннях без зброі і ў практыкаваннях з мячом, у Захара Сімановіча другое месца ў практыкаваннях з мячом і трэцяе – у практыкаваннях без зброі. Трэцяй стала ў практыкаваннях без зброі Лізавета Шаракова.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *