Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Металалом

З тэрыторыі машыннага двара УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” прапаў металалом, паведаміла кіраўніцтва прадпрыемства ў міліцыю. Як высветлілася, металалом (больш за чатыры тысячы тоны) украў мясцовы механізатар. Урон, нанесены гаспадарцы, складае больш за чатыры мільёны рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Наркотыкі
Супрацоўнікі РАУС затрымалі грамадзяніна Казахстана, які здымаў дом у Лескавічах. Па месцы жыхарства мужчыны была знойдзена марыхуана. Грамадзянін Казахстана да суда змешчаны ў следчы ізалятар г. Віцебска.

Рэха вайны
Ля фермы Слабада вяскоўцы знайшлі мінамётную міну. Пра небяспечную знаходку паведамілі ў міліцыю. Група размініравання з Віцебска абясшкодзіла і знішчыла міну.

Дом абрабавалі
Жыхар Обалі паведаміў у міліцыю, што дом ягонай маці (яна знаходзілася ў бальніцы) абрабавалі. Злодзей выставіў аконнае шкло і ўкраў прадукты харчавання і асабістыя рэчы гаспадыні. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі злодзеяў, імі аказаліся мужчына і жанчына з Гаравых. Узбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
Пазбавіўся правоў
За перавышэнне хуткасці на 22 км/гадз прыцягнуты  да адказнасці жыхар райцэнтра. Супрацоўнікі ДАІ высветлілі, што падобнае парушэнне ў гэтым годзе ён здзейсніў ўжо ў другі раз. Аўтамабіль не меў тэхагляду і не  быў зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку. Вадзіцель пры гэтым яшчэ і не меў пры сабе дакументаў. Мужчыну пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на паўгода.

Без правоў
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне быў затрыманы на “Фальксвагене” грамадзянін Германіі, які пражываў у Беларусі па віду на жыхарства.  Ва-дзіцель (ён не меў пры сабе правоў) перавысіў устаноўленую хуткасць больш як на 20 км/гадз. Парушальніку пагражае штраф да 23  базавых велічынь.

Нецвярозы
Супрацоўнікі ДПС затрымалі на аўтадарозе Р-20 жыхара Мікіціхі, які нецвярозы ехаў на “Жыгулях”. Вясковец будзе пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на тры гады.

Сутыкнуліся
На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко адбылося ДТЗ. Жыхар Шуміліна, які ехаў на аўтамабілі ГАЗ, не захаваў патрэбную дыстанцыю з папярэднім аўто і ў выніку наехаў на “Сітраен”, якім кіраваў жыхар г. Глыбокае. Абодва аўто пашкоджаны, людзі не пацярпелі.  На вадзіцеля з Шуміліна складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 92 ад 24.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *