Работники культуры Шумилинского района подвели итоги работы в 2010 году

Актуалии Культура

Падвялі вынікі, адзначылі дасягненні
Справаздачны сход сабраў работнікаў культуры на мінулым тыдні ў гарадскім Доме культуры. Мэта мерапрыемства традыцыйная: падвесці вынікі работы за 2010 год, адзначыць дасягненні раённых устаноў культуры, акрэсліць планы на новы працоўны год. У рабоце сходу бралі ўдзел начальнік аддзела культуры і мастацтваў аблвыканкама Г. Ф. Баркевіч, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
З грунтоўнай справаздачай выступіў кіраўнік аддзела культуры А. Ф. Мацвяйчук. Алег Фёдаравіч засяродзіў увагу на кожным структурным падраздзяленні галіны, адзначыўшы, што рэалізацыю праграм і па развіцці галіны культуры на 2006-2010гг., і па адраджэнню і развіццю сяла на 2005-2010гг, і па інфарматызацыі галіны, і па кадрах на 2006-2010гг сумленна выконвалі 233 работнікі 65 устаноў культуры. У гэтым ліку 25 бібліятэк, 26 устаноў культуры клубнага тыпу, музей і яго філіял, 2 дзіцячыя школы мастацтваў і 10 сельскіх філіялаў.  З кожным годам іх сацыяльная значнасць узрастае. Сёння чытачамі бібліятэк Шумілінскай ЦБС з’яўляюцца 15211 чалавек. За мінулы год 8194 чалавекі наведалі раённыя музеі. Для насельніцтва раёна праведзены каля 4 тысяч мерапрыемстваў. Ва ўстановах культуры раёна працуе 143 фарміраванні мастацкай самадзейнасці і народнай творчасці. Званне “народны” носяць 14 калектываў, чатыром прысвоена званне “узорны”. Ведаюць нашы калектывы і ў вобласці, і ў рэспубліцы, і за мяжой.
Больш за чатыры мільярды бюджэтных сродкаў выкарыстана на рамонт і аснашчэнне сучасным абсталяваннем устаноў культуры раёна. На гэтыя мэты ўстановы культуры накіравалі звыш 155 мільёнаў рублёў ад пазабюджэтнай дзейнасці. Усяго за справаздачны год насельніцтву было аказана 73 віды платных паслуг.
Намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў падзякаваў работнікам галіны не толькі за добрую арганізацыю вольнага часу жыхароў раёна, а і за актыўную жыццёвую пазіцыю культработнікаў.
Станоўча ацэнена работа галіны культуры на абласным узроўні. Начальнік аддзела культуры і мастацтваў аблвыканкама Г. Ф. Баркевіч падзякавала за прадстаўленую ў 2010 годзе магчымасць на высокім узроўні правесці на шумілінскай зямлі мерапрыемствы абласнога маштабу. Адзначыла Галіна Фёдараўна раённых работнікаў культуры як адных з найбольш актыўных удзельнікаў самых розных абласных мерапрыемстваў, па гэтым паказчыку шумілінцы занялі другое месца ў вобласці сярод устаноў культуры. У работнікаў культуры Шуміліншчыны адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці і па колькасці праведзеных за справаздачны перыяд мерапрыемстваў для насельніцтва ў разліку на адну ўстанову культуры – 154 (142 – сярэднеабласны паказчык). Трэці паказчык у вобласці па колькасці калектываў, якім прысуджана званне “народны (узорны)”. Сярод раённых цэнтральных бібліятэчных сістэм другое месца па звароце і чытальнасці ў Шумілінскай ЦБС. Другое месца ў вобласці і па колькасці наведвальнікаў раённых музеяў.
Адзначыўшы дасягненні работнікаў культуры раёна, начальнік аддзела культуры і мастацтваў аблвыканкама зазначыла, што час патрабуе ад іх усё больш сучасных прапаноў і актыўнай работы з насельніцтвам.
Пра кадравы патэнцыял аддзела культуры гаварыла галоўны спецыяліст аддзела культуры В. Г. Навіцкая. А тое, што ў галіне працуе шмат адданых справе, прафесійных работнікаў пацвердзіў момант узнагароджання 25 лепшых з іх ганаровымі граматамі аддзела культуры райвыканкама, уручэнне грашовых прэмій калектывам за лепшыя дасягненні ў 2010 годзе па розных накірунках дзейнасці.
За высокія творчыя дасягненні, актыўны ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных мерапрыемствах, стварэнне станоўчага іміджу беларускай нацыянальнай культуры Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана В. Г. Навіцкая, кіраўнік народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка” Шумілінскага раённага Дома рамёстваў.
За шматгадовую добрасумленную працу Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення культуры ўзнагароджана Л. В. Барадзёнак, метадыст па аматарскіх аб’яднаннях і клубах па інтарэсах.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *