В Шумилинском районе принято распоряжение о запрете выхода на лёд

Актуалии Безопасность Общество

“Аб забароне выхаду на лёд”
У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах Шумілінскага раёна ў асенне-зімовы перыяд 2015/2016 года, згодна з патрабаваннямі п. 50 Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 года №1623, і ў выкананне распараджэння старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 16 лістапада 2015 года № 337р старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта У. П. Куранны выдаў распараджэнне ад 23 лістапада 2015 года № 221р “Аб забароне выхаду на лёд”.
Дакумент забараняе выходзіць на лёд у час ледаставу, пакуль таўшчыня не дасягне 7 см, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага таяння і разбурэння лёду.
Адказным і зацікаўленым асобам даручана весці кантроль за выкананнем распараджэння.

На тонкі лёд ні нагой
Штогод на вадзе гінуць людзі.  З пачатку года у вобласці патанула 77 чалавек, з іх – шэсць дзяцей.  У Шумілінскім раёне патанулі тры чалавекі. З надыходам халадоў узрастае верагоднасць трагічных выпадкаў на вадаёмах – за мінулую зіму патанулі  пяць чалавек. Вось чатыры асноўныя парады, якія дапамогуць захаваць вам жыццё:
– бяспечным для адзіночнага пешахода з’яўляецца лёд зеленаватага колеру таўшчынёй не менш 7 см;
– пераходзьце вадаёмы па лёдзе ў спецыяльна адведзеных месцах, пры іх адсутнасці – праверце лёд на трываласць;
– пры руху па лёдзе неабходна быць вельмі асцярожнымі, абыходзіць крыніцы, месцы ўпадзення ручаёў і г. д.;
– аматарам зімовай рыбнай лоўлі  трэба дачакацца надзейнага лёду  і толькі потым выходзіць на зімовую рыбалку.
Першы лёд падманлівы і небяспечны. Не рызыкуйце сваім жыццём!
Аляксандр ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённай арганізацыі “Беларускага таварыства ратавання на водах”.
Іван Маскалькоў, намеснік начальніка РАНС.
Надрукавана ў №93 ад 27.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *