5 декабря — День страховых работников

Общество

5 снежня — Дзень страхавых работнікаў

Паважаныя работнікі сістэмы страхавання Шумілінскага раёна!
Ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў!
Страхаванне з’яўляецца адным з надзейных і неабходных элементаў сучаснай эканомікі і сацыяльнай  палітыкі, важным сектарам фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
Стабільны рынак страхавых паслуг стымулюе развіццё эканомікі, дапамагае людзям адчуць спакой і ўпэўненасць у сённяшнім і заўтрашнім дні.
Упэўнены, што спецыялісты страхавой справы з годнасцю  прадоўжаць добрыя традыцыі, застануцца  прафесіяналамі,   неабыякавымі да чужых праблем.
Жадаем, каб у жыцці страхавых агентаў заўсёды здараліся толькі шчаслівыя выпадкі, няхай вам заўсёды спадарожнічае ўдача. Здароўя, дабрабыту і шчасця вам і вашым блізкім.
Надрукавана ў № 95 ад 04.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *