Информация для тех, кто хочет стать спасателем

Образование

У курсанты ва ўстановы адукацыі МНС
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях прапаноўвае выпускнікам школ звязаць свой лёс з прафесіяй выратавальніка і стаць курсантам устаноў адукацыі МНС – Камандна-інжынернага інстытута (г. Мінск) або Гомельскага інжынернага інстытута (г. Гомель).
Інстытуты ажыццяўляюць набор хлопцаў і дзяўчат для абучэння на факультэтах: “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” і “прамысловая і пажарная бяспека”. Дзённы тэрмін навучання складае 4 гады, завочны  – 5 гадоў.
Ужо на першым курсе курсанты ўстаноў адукацыі МНС праходзяць  практыку ў вучэбнай аварыйна-выратавальнай часці ВНУ, удзельнічаюць у тушэнні пажараў і ліквідацыі іншых надзвычайных сітуацый, набываюць навыкі баявой работы, фізічна і псіхалагічна рыхтуючы сябе да будучай работы.
Інстытуты маюць сучасныя вучэбна-лабараторныя базы, камп’ютарныя класы, вучэбна-тактычныя палігоны. Ва ўстановах адукацыі створаны ўсе ўмовы для арганізацыі паўнацэннага адпачынку: вакальна-інструментальныя групы, духавыя аркестры, фальклорныя ансамблі, каманды КВЗ.
Курсанты забяспечваюцца абмундзіраваннем, харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, інтэрнатам. Таксама выплачваецца дастойная стыпендыя – 1,7 мільёна рублёў. Курсанты вывучаюць дысцыпліну “аўтамабільная падрыхтоўка” і на трэцім курсе атрымліваюць вадзіцельскае пасведчанне.
Па заканчэнні вучобы выпускнікам інстытутаў выдаецца дыплом аб вышэйшай адукацыі і прысвойваецца званне лейтэнанта ўнутранай службы. Курсанты вызваляюцца ад службы ў арміі і залічваюцца ў кадры МНС. Час вучобы залічваецца ў стаж службы.
Па ўсіх пытаннях трэба звяртацца ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях па тэл. 4-10-01 (г.п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44).
Дзмітрый КРАСОЎСКІ, намеснік начальніка РАНС.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *