На конкурс по безопасности дорожного движения ученики Амбросовичской школы послали 5 работ

Бяспека Образование

Няхай на дарогах будзе спакойна

У рамках месячніка па бяспецы дарожнага руху супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама правялі ў школах раёна конкурс малюнкаў па тэме “Бяспека дарожнага руху”. Мэта конкурсу – прафілактыка дзіцячага траўматызму і бяспечныя паводзіны школьнікаў на дарогах.
У конкурсе прынялі ўдзел 19 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Найбольш актыўнымі былі вучні Амбросавіцкай школы, якія даслалі ў ДАІ пяць работ.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічвалася  інфармацыйная насычанасць, адпаведнасць тэматыцы, індывідуальнасць работ. Першае месца прысуджана Юліі Ермаловіч з Кардонскай СШ, другое – Маргарыце Шніпавай з Добрынскай пачатковай школы. Трэцяе месца раздзялілі Раман Слямнёў з Амбросавіцкай СШ і Аляксандра Шулік з Мікіціхінскай школы. Усе пераможцы ўзнагароджаны граматамі ДАІ РАУС.
Такую ж грамату “За актыўны ўдзел у конкурсе” атрымала сямікласніца СШ № 1 Кацярына Блізнец. Работа дзяўчыны выдзялялася сярод усіх тым, што гэта быў не малюнак, а хутчэй плакат з ілюстрацыямі  і  вершам, які заклікае дзяцей да бяспекі дарожнага руху. Падзякаваць дзяўчыне за работу і ўручыць грамату ў СШ № 1 завітаў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Віктар Бурлакоў (на здымку).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *