«Красный Крест» проводит акцию «Милосердие»

Общество

Будзьце міласэрнымі
У Мікалаёўскім сельскім савеце адбылася рабочая сустрэча валанцёраў міні-праекта “Міласэрнасць” з партнёрамі праекта: начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекавай, в. а. дырэктара ТЦСАН А. М. Бабічавай і куратарам Віцебскай грамадскай арганізацыі Чырвонага крыжа Т. А. Дробыш.
Вызначаны першачарговыя задачы па аказанні сацыяльнай дапамогі састарэлым, адзінокім, інвалідам, якія пражываюць на тэрыторыі гэтага сельсавета. Напрыклад, можна атрымаць паслугу па распілоўцы дроў для гэтай катэгорыі насельніцтва. Падаць заяўку і атрымаць інфармацыю можна ў Мікалаёўскай участковай бальніцы (тэл. 944-38-36 Vel).
Таксама ў рамках праекта “Міласэрнасць” прайшло святочнае мерапрыемства для пажылых людзей, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках у Мікалаёўскай участковай бальніцы. Іх віншавалі і дарылі свае песні ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Мікалаёўскага СДК. Свята закончылася чаяпіццем з ласункамі ад Шумілінскага камбіната грамадскага харчавання.
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *