Статус «Дитя мира» присвоен маленькой Софии из агрогородка Никитиха

Молодёжь Новости Общество

Няхай Сафія расце шчаслівай!

Па добрай традыцыі немаўляці, якое з’яўляецца на свет у Міжнародны дзень міру, 21 верасня, прысвойваецца сімвалічны ганаровы статус «Дзіця міру». Сёлета яго атрымала маленькая жыхарка аграгарадка Мікіціха Сафія Карага.

Павіншаваць Сафію і яе бацькоў у Мікіціху адправіліся старшыня раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру» Людміла Шаўцова і сакратар арганізацыі Іна Зянькова. З добрым настроем сустрэлі гасцей Аксана і Юрый Карага, іх чатырнаццацігадовы сын Мацвей і маленькая Сафія.

Людміла Шаўцова і Іна Зянькова ўручылі бацькам пасведчанне асаблівага ўзору «Дзіця міру» і сертыфікат у магазіны «Еўраопт» і «Хіт», пажадалі сям’і дабрабыту, здароўя, шчасця. «Ваша дачушка – веснік дабрыні і міру, няхай у яе жыцці ўсё складзецца паспяхова, – шчыра прамовіла Людміла Шаўцова. – Гэтая акцыя – прапаганда каштоўнасцяў міру і ўзаемаразумення ў грамадстве. Раённая арганізацыя будзе віншаваць Сафію, як і ўсіх дзяцей міру, пры знакавых падзеях у жыцці: калі споўніцца годзік, калі пойдзе ў першы клас, атрымае пашпарт, закончыць школу».

Да слова. У гэтым годзе на Віцебшчы-не ў Міжнародны дзень міру нарадзіліся 32 немаўляці. У нашым раёне, пачынаючы з 2010 года, – 10 дзетак.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *