В Шумилинском районе 5 озёр официально открыты для отдыха

Общество

Азёры чакаюць
Наступіла доўгачаканае лета – пара водпускаў, а таксама сезон купання. Многіх нашых жыхароў і гасцей хвалюе пытанне, дзе можна бяспечна купацца.

У Шумілінскім раёне дзейнічае пяць афіцыйна адкрытых зон адпачынку:
– возера Шумілінскае ў г. п. Шуміліна;
– возера Лескавіцкае ў в. Лескавічы;
– возера Круглік у в. Прыазёрная;
– возера Разван у в. Непароты;
– возера Будавесць у а.-г. Амбросавічы.

Спецыялісты  Шумілінскага РЦГЭ штотыднёва  сочаць за санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай на гэтых аб’ектах адпачынку. Зроблены 14 абследаванняў, і па фактах выяўленых парушэнняў выдадзены 4 рэкамендацыі. Робіцца бактэрыялагічны  аналіз саставу вады ў азёрах. З 1 па 21 чэрвеня былі зроблены аналізы 15 проб вады на патагенную мікрафлору, і ўсе пробы азёрнай вады адпавядалі нарматывам.
Але не ўсе зоны адпачынку  абсталяваны на 100%. Так, напрыклад, на возеры Разван  няма  прыбіральні, ёмістасці для збору цвёрдых адходаў, кабіны для пераапранання, пляцоўкі для спартыўных гульняў, ценявых навесаў. Да возера Круглік няма пад’язной дарогі. А вось на  азёрах Шумілінскае і Лескавіцкае  робяцца стаянкі для аўто.
Сяргей КОНЫШАЎ, галоўны дзяржаўны  санітарны ўрач Шумілінскага раёна.
Аксана ЛАШКОВА, памочнік урача-гігіеніста Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №51 ад 01.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *