Портал государственной службы занятости доступен на gsz.gov.by

Общество Экономика

Пра інфармацыйны партал дзяржаўнай службы занятасці
Інфармацыйны партал дзяржаўнай службы занятасці (далей – партал ДСЗ) прызначаны для пераводу паслуг, якія прадастаўляюцца насельніцтву і наймальнікам органамі дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь, у электронны выгляд.
Партал ДСЗ даступны ў сетцы Інтэрнэт па адрасе gsz.gov.by.
Партал ДСЗ дазваляе:
ствараць для кожнага кліента дзяржаўнай службы занятасці “асабісты кабінет”;
падаваць звесткі пра вакансіі ў рэжыме on-line ў органы дзяржаўнай службы занятасці з наступнай публікацыяй іх на партале, а таксама ў аўтаматызаваным рэжыме перадаваць на партал вакансіі, звесткі пра якія прадстаўлены ў дзяржаўную службу занятасці на папяровых носьбітах;
атрымліваць звесткі пра наяўнасць вакансій як у цэлым па краіне, так і па кожным рэгіёне альбо населеным пункце;
ажыццяўляць прагляд рэзюмэ, запоўненых грамадзянамі самастойна ў “асабістым кабінеце” парталу ці перададзеных на партал па жаданні беспрацоўных органамі дзяржаўнай службы занятасці;
ажыццяўляць падпіску на рассылку як анкет-рэзюмэ, так і інфармацыі пра вакансіі, а таксама атрымліваць паведамленні на e-mail пра з’яўленне на партале падыходзячага варыянту для працаўладкавання;
накіроўваць водгук на знойдзеную анкету-рэзюмэ ці вакансію шляхам адпраўкі інфармацыі ў “асабісты кабінет” суіскальніка ці наймальніка;
забяспечваць інфармаванне грамадзян і арганізацый пра сітуацыю на рынку працы рэспублікі, мерапрыемствы, кантактныя даныя ўсіх падраздзяленняў органаў дзяржаўнай службы занятасці і аказваемыя імі паслугі;
атрымліваць доступ да банка даных прафесіяграм для ажыццяўлення прафарыентацыі грамадзян, а таксама да інфармацыі па абучэнні беспрацоўных;
атрымліваць доступ да нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць дзяржаўнай службы занятасці ў вобласці забеспячэння занятасці насельніцтва.
Для работы на партале ДСЗ суіскальніку неабходна:
наяўнасць зарэгістраванага e-mail;
выканаць доступ у сетку Інтэрнэт і зарэгістравацца на партале ДСЗ (gsz.gov.by);
ажыццявіць актывацыю “асабістага кабінета” шляхам пераходу па ссылцы, адпраўленай парталам ДСЗ на ўказаны пры рэгістрацыі e-mail (у далейшым аўтарызацыя на партале для работы ў “асабістым кабінеце” суіскальніка выконваецца па логіну і паролю).
Для работы на партале ДСЗ наймальніку неабходна:
наяўнасць сертыфікату адкрытага ключа праверкі ЭЦП, выдадзенага спецыяльным цэнтрам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва* (далей – ЭЦП);
наяўнасць зарэгістраванага e-mail;
ажыццявіць настройку персанальнага камп’ютара для выкарыстоўвання ЭЦП;
выканаць доступ у сетку Інтэрнэт і ажыццявіць актывацыю “асабістага кабінета” шляхам уваходу на партал (gsz.gov.by) з ключом ЭЦП.
*Пры адсутнасці ў арганізацыі ЭЦП, выдадзенай спецыяльным цэнтрам ФСЗН, неабходна звярнуцца ў раённы аддзел ФСЗН, згодна з тэрытарыяльнай прыналежнасцю арганізацыі.
Святлана ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *