В честь профессионального праздника отмечены лучшие шумилинские связисты

Общество Экономика

У адказе за якасную сувязь

Напярэдадні свайго прафесійнага свята – Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі – калектыў занальнага вузла электрасувязі сабраўся для таго, каб падвесці вынікі работы, павіншаваць адзін аднаго са святам, ушанаваць лепшых работнікаў, намеціць планы на будучае. Сустрэча прайшла з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай і намесніка старшыні райвыканкама Алега Быкава.
Нават у няпростых эканамічных умовах, якія сёння дыктуе рэчаіснасць, гэтаму прадпрыемству ўдаецца заставацца на стабільных пазіцыях. “Гэта магчыма дзякуючы намаганням кожнага з нас”, – звярнуўся да работнікаў начальнік ЗВЭС Юрый Маскалькоў. Сувязісты ставяць перад сабой амбіцыйныя планы і выконваюць іх, што дазваляе сёння гаварыць і пра прыбытковую работу прадпрыемства ў цэлым, і пра заработную плату, якая дасягнула памераў, запатрабаваных кіраўніком краіны,  і пра пастаянную тэхнічную мадэрнізацыю.
Смеласць ва ўкараненні новага заўжды вызначала шумілінскіх сувязістаў. Дзякуючы гэтаму, мы з вамі як абаненты першымі можам адчуваць на сабе вынікі тэхнічнага прагрэсу ў сферы інфармацыйных тэхналогій у выглядзе тых ці іншых паслуг. Інтэрнэт гэта, інтэрактыўнае тэлебачанне ці нават традыцыйная тэлефонная сувязь – мы ў любым выпадку штодня тэсціруем сэрвісы сувязі. І галоўныя задачы, якія агучыў начальнік ЗВЭС, – у максімальна кароткія тэрміны задавольваць просьбы людзей, забяспечваць якаснае суправаджэнне паслуг, сёння выконваюцца. Не павышэнне тарыфаў, а павелічэнне кліенцкай базы, напаўненне яе якаснымі запатрабаванымі паслугамі – вось крыніца павышэння даходаў і ўмацавання стабільнасці прадпрыемства.
На ўрачыстасцях ушанавалі лепшых работнікаў, у тым ліку тых, хто вядзе актыўнае грамадскае жыццё. Не толькі стабільна працуючым, але і надзвычай актыўным назвала калектыў ЗВЭС Ірына Новікава. Алег Быкаў канстатаваў спакой у калектыве, упэўненасць людзей у заўтрашнім дні. Работа прадпрыемства была ацэнена Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №36 ад 12.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *