К профессиональному празднику милиции

Актуалии Общество

І па адпячатках злодзея знойдуць
“Вам на дактыласкапію?” – уважліва спытаў у мужчыны, які зайшоў у кабінет, старшы эксперт экспертна-крыміналістычнай групы РАУС Руслан Марцінкевіч.
Зрабіць адпячаткі пальцаў – працэдура нескладаная, заняла ўсяго некалькі хвілін. У міліцэйскай картатэцы адпячаткаў багата – іх у абавязковым парадку здымаюць у ваеннаабавязаных, асуджаных, прызыўнікоў і работнікаў некаторых ведамстваў. Але ж гэта толькі сотая доля работы экспертна-крыміналістычнай групы. Капітан міліцыі Руслан Марцінкевіч са сваім калегам лейтэнантам Паўлам Белаусам па чарзе выязджаюць са следча-аператыўнай групай на розныя здарэнні ў раёне. А за суткі іх бывае 4-5, а то і больш. Толькі напярэдадні свайго прафесійнага свята Павел выязджаў на два крадзяжы, сямейны скандал і загаранне дома.
“У першую чаргу эксперту трэба быць уважлівым, заўважаць розныя дробязі, якія не бачны звычайнаму чалавеку”, – упэўнены Руслан Марцінкевіч.
Руслан працуе ў райаддзеле каля двух гадоў, і за гэты час нямала дапамог следчай групе ў раскрыцці злачынстваў.
Рабочы інструмент шумілінскіх экспертаў – лупа, з дапамогай якой даследуюць адпячаткі пальцаў, слядоў падазроных. Больш дасканала вывучэнне працягваецца пад мікраскопам ў спецыяльна абсталяваным кабінеце. Тут выяўляюць і падробленыя грашовыя купюры.
“Мы любім сваю работу, – кажуць Руслан Марцінкевіч і Павел Белаус. – Атрымліваем вялікае задавальненне, калі першы ж эксперымент прыносіць поспех”.
Дарэчы, у гэтым месяцы ў экспертаў адразу два святы: 1 сакавіка – Дзень экспертнай службы, а 4-га – Дзень міліцыі. Віншуем!
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *