Волейбольная команда Шумилинской ДЮСШ стала чемпионом Витебской области

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Мы – чэмпіёны вобласці!
У пятніцу-нядзелю у ДзЮСШ прайшло першынство вобласці па валейболе сярод навучэнцаў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў. За званне лепшых у вобласці змагаліся валейбалісты з Шуміліна, Віцебска (дзве каманды), Бешанковічаў, Глыбокага, Паставаў, Оршы і Полацка.
На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава адзначыла: “Спаборніцтвы такога маштабу, як першынство вобласці, у нас праводзяцца ўпершыню. Права правесці такія спаборніцтвы нашы валейбалісты заслужылі сваімі шматлікімі перамогамі. Правядзенне ў Шуміліне першынства – гэта прызнанне  шумілінскай валейбольнай школы”. Ірына Мікалаеўна пажадала ўдзельнікам яркіх перамог і прыгожай гульні. Зарад бадзёрасці і настрою на перамогу далі паказальныя выступленні юных спартсменаў, якія займаюцца вавінам в’ет во дао.
На першынстве галоўным арбітрам спаборніцтваў быў суддзя рэспубліканскай катэгорыі І. А. Набокаў. За гульнямі і арганізацыяй спаборніцтва назіраў дырэктар абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання навучэнцаў і студэнтаў У. І. Машнюк.
Гонар Шуміліншчыны на першынстве абараняла каманда ДзЮСШ, якую трэніруе Аляксей Паршыкаў. Нядаўна юныя валейбалісты выйгралі ў Гродне першы тур Дзіцячай валейбольнай лігі, маюць добрую гульнявую практыку. Так што задача на першынство была адна – стаць чэмпіёнамі вобласці.
У першым сваім матчы шумілінскія валейбалісты без праблем разабраліся з полацкай камандай, не было складанасцей і ў матчы супраць Паставаў. А вось гульня  “Шуміліна” – “Орша” стала сапраўдным падарункам для аматараў валейболу. Нашым землякам неаднойчы прыходзілася даганяць аршанцаў, у якіх цудоўна пастаўлена падача. Наша каманда змагла праявіць характар і з лікам 2:0 перамагчы. Гэта дазволіла заняць першае месца ў групе. У паўфінале выхаванцы Аляксея Паршыкава перамаглі каманду з Бешанковіч.
Перад фінальнай сустрэчай трэнер Аляксей Паршыкаў, настройваючы каманду на фінал, сказаў:
– Сёлета вы выйгралі ўсе свае спаборніцтвы. У вас засталася толькі адна сустрэча. Вы можаце стаць чэмпіёнамі вобласці. Толькі ад вас, ад вашай гульні залежыць, з якім настроем вы сустрэнеце Новы год.
І каманда не падвяла свайго трэнера і шматлікіх валейбольных заўзятараў, якія прый-шлі на фінал. З такім настроем і зараджанасцю на перамогу шумі-лінскіх валейбалістаў у аршанскай каманды не было ніводнага шансу выйграць. Яркая ўпэўненая перамога (2:0) шумілінскай каманды забяспечыла ёй чэмпіёнскі тытул. Другое месца ў каманды з Оршы, трэцяе – у каманды з Глыбокага.
Александр Шэдзько
Надрукавана ў №98 ад 15.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *