На Шумилинском производственном участке Полоцкого комбината хлебопродуктов до ночи кипит работа

Актуалии Экономика

У лік пазыкі…
На вытворчым участку ААТ “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў”, што ў Шуміліне, з раніцы да позняга кіпіць работа.  Да камбіната адзін за адным пад’язджаюць МАЗы з зернем новага ўраджаю. “Вось прывёз 10 тон трыцікале, – кажа вадзіцель з ААТ “Прыазёрны мір” Г. М. Ціманоўскі. –  Раблю на камбінат па тры-чатыры рэйсы на дзень”. Нарэшце элеватар вызваліўся,  і Генадзю Мікалаевічу далі “зялёнае святло.
–  Калі дзяржзаказ зараз прымае Віцебскі КХП, то чаму зерне возяць вам? – пытаемся ў в. а. начальніка вытворчага ўчастка У. В. Мальгіна.
–  Ды проста літаральна ўсе гаспадаркі раёна маюць даўгі перад  Полацкім КХП, – тлумачыць сітуацыю Уладзімір Васільевіч. – Вось і разлічваюцца зернем. Пра суму даўгоў, прабачце, не магу расказаць. Скажу адно: работа на ўчастку зараз напружаная. У самы ўраджайны дзень да нас паступае да 300 тон зерня. Самі не спраўляемся, дык узялі часова на работу сем чалавек. Гэта вагаўшчыкі, падсобныя рабочыя, апаратчыкі апрацоўкі зерня”. На вытворчы ўчастак прывозяць пшаніцу, жыта і трыцікале. Тут прапануюць паслугі па прасушцы. Але ў большасці выпадкаў яны непатрэбныя: зерне вільготнасцю 13,5% паступае прама ў склады.
А яны на вытворчым ўчастку ў Шуміліне вялізныя  – змяшчаюць 8,5 тысячы тон зерня. Таму на прадпрыемстве аказваюць паслугі па захоўванні зерня, такім чынам камбінат зарабляе грошы. У прыватнасці, заключылі дагавор з Віцебскім аблаграсэрвісам і Віцебскай бройлернай фабрыкай. У іх не хапае ўласных вялікіх складоў для зерня, і яны ў шумілінскіх складах будуць захоўваць ячмень ці пшаніцу.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *