Председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнёв посетил Обольский керамический завод

Главное Экономика

З ходам мадэрнізацыі Обальскага керамічнага завода пазнаёміўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў падчас рабочага візіту ў Шумілінскі раён

Дырэктар завода Павел Манак пазнаёміў кіраўніка вобласці з вынікамі першага этапу мадэрнізацыі завода, з вытворчасцю інавацыйнай прадукцыі, работай рабатызаванай лініі па вытворчасці цэглы. У 2019 годзе пачалася рэалізацыя праекта па арганізацыі вытворчасці новых відаў прадукцыі з укараненнем тэхналогіі і абсталявання абпалу з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва (торфу і нафтавага коксу) і інавацыйным метадам яго спальвання.

Мікалай Шарснёў цікавіўся эканамічным эфектам ад мадэрнізацыі, эканоміяй паліўна-энергетычных рэсурсаў, якая будзе дасягнута, ростам прадукцыйнасці працы. Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што ў сучасных умовах нельга спыняцца ў развіцці, трэба шукаць сваё месца на рынку, вырабляць прадукцыю, запатрабаваную пакупніком.

Директор ОАО «Обольский керамический завод» Павел Манак рассказывает Николаю Шерстнёву о проекте модернизации завода.

Як расказаў кіраўнік завода, на рэалізацыю праекта выдаткавана 4,1 мільёна рублёў з інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама, яшчэ 3,1 мільёна рублёў даў Беларускі інавацыйны фонд. Кошт абсталявання, неабходнага на рэалізацыю праекта складае  2,75 мільёна еўра, 80 працэнтаў яго ўжо пастаўлены. Тэрмін рэалізацыі праекта – верасень 2022 года. У выніку ў тры разы павінна зменшыцца спажыванне прыроднага газа, знізіцца энергаёмістасць прадукцыі, а значыць і яе сабекошт. Обальская цэгла стане больш канкурэнтнай на будаўнічых рынках, у тым ліку і знешніх.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *