Не откладывайте на последний день. Заплатите налоги на землю и недвижимость теперь.

Актуалии Экономика

Не адкладвайце на апошні дзень – заплаціце падаткі зараз
Падатковыя інспекцыі вобласці завяршылі ўручэнне фізічным асобам, плацельшчыкам зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, падатковых паведамленняў аб выплаце налічаных сум падаткаў.
Заканадаўствам тэрмін выплаты да-дзеных падаткаў за 2018 год вызначаны 15 лістапада 2018 года. Просьба не адкладваць выплату падаткаў у бюджэт на апошні дзень, а зрабіць выплату адразу пасля атрымання падатковага паведамлення. Гэта звязана з тым, што паміж тэр-мінам атрымання паведамлення і выплатай праходзіць немалы прамежак часу, і грамадзяне часта губляюць паведамленні альбо забываюць пра неабходнасць заплаціць своечасова.
А між тым, за несвоечасовае ўнясенне ў бюджэт сум зямельнага падатку і падатку на нерухомасць налічваецца пеня за кожны дзень пратэрміноўкі і прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, запазычанасць падглягае спагнанню ў прымусовым парадку.
У выпадку, калі грамадзянін-плацельшчык зямельнага падатку і падатку на нерухомасць па якіх-небудзь прычынах не атрымаў падатковае паведамленне на выплату сум падаткаў, рэкамендуем звярнуцца ў падатковы орган па месцы знаходжання адпаведнага аб’екта (нерухомасці, зямельнага ўчастка) з мэтай удакладнення сум падаткаў, каб своечасова разлічыцца з бюджэтам і не трапіць у спіс даўжнікоў.
Звяртаем увагу, што паведамленне на выплату фізічнай асобай зямельнага падатку і падатку на нерухомасць можа быць уручана фізічнай асобе не толькі асабіста пад роспіс ці шляхам накіравання па пошце пісьмом, але і з яе згоды электронным спосабам. Для выражэння згоды на атрыманне паведамлення электронным спосабам плацельшчыку неабходна звярнуцца ў падатковы орган незалежна ад месца жыхарства, пастаноўкі на ўлік ці знаходжання аб’екта падаткаабкладання зямельным падаткам ці падаткам на нерухомасць.
Вольга КАЎГУНОВА,
намеснік начальніка інспекцыі – начальнік аддзела.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *