Снежные скульптуры из Добринской школы

Актуалии Образование

Лев отдыхает

Добрынская экзотыка
У Добрынскім дзіцячым  садзе-пачатковай школе працуюць творчыя і адданыя рабоце людзі. Кожны год тут фантазіруюць, чаруюць з кветкамі і зелянінай, з фарбамі і прыродным матэрыялам. Не спыняюцца і зімой. Мясцовыя “зодчыя” вырашылі выкарыстаць зіму для надання прыгажосці свайму двару. І выкарысталі для гэтага гурбы снегу. Спачатку выточвалі з яго фігуру, сюжэт, аблівалі вадой, бралі ў рукі фарбы.

У кого-то огненныая, а у нас снежная саламандра

Першым “аб’ектам” была звычайная горка. Праўда, не зусім звычайная — яе пафарбавалі, прыдалі эстэтычны выгляд. Далей — болей. Зараз жа ў работнікаў сада-школы ўзнікла ідэя стварыць варана, затым узяліся за льва ў пустыні Сахары, сярод барханаў, прыняліся за слана, які жыве ў царстве пальмаў…
Усё, што створана рукамі настаўнікаў, выхавацеляў сада-школы, цешыць малечу. І не толькі яе — усіх, хто трапляе ў экзатычныя краіны, якія пададзены гожа і з выдумкай.
Тэкст и фота Мікалая БАРЫСАВА.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *