26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры

Актуалии Новости Общество

26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Шумілінскага раёна!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Пракуратура – важнейшае звяно праваахоўнай сістэмы нашага раёна. Ад працы яе работнікаў напрамую залежыць якасць абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян. Вы ажыццяўляеце нагляд за захаваннем заканадаўства ва ўсіх сферах жыцця раёна, каардынуеце работу праваахоўных органаў, спрыяеце ўмацаванню правапарадку і прафілактыцы злачыннасці, павышаеце ўзровень прававой культуры насельніцтва.
У пракуратуры Шумілінскага раёна служаць высокакваліфікаваныя юрысты, якія годна выконваюць прафесійны абавязак абаронцаў закону, для якіх гонар, справядлівасць, прынцыповасць і асабістая адказнасць з’яўляюцца асноўнымі жыццёвымі ўстаноўкамі.
Упэўнены, што вашы веды, прафесійныя якасці і ў далейшым будуць спрыяць умацаванню стабільнасці, забеспячэнню вяршэнства права і законнасці на Шуміліншчыне.
Шчыра жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў у высакароднай справе служэння Айчыне і Закону!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2019 г.