Шумілінскаму вытворчаму цэху ААТ “Малако” – 40 гадоў. К. С. Гняткова

Общество

Падрыхтавала дастойную змену
Кацярына Сцяпанаўна Гняткова лічыць, што жыццё заўсёды расстаўляе ўсё па сваіх месцах. Так, у часы маладосці не паступіла ў педагагічны інстытут, выйшла замуж за шумілінскага хлопца і прыйшла працаваць на сырзавод – напэўна, так было наканавана лёсам. Працавала ў многіх цэхах, а таксама на сепаратарным пункце.
Зараз Кацярына Сцяпанаўна – апаратчык па выпарванні і згушчэнні  сыроваткі Шумілінскага цэха ААТ “Малако”. Яна  старэйшая ў сваёй брыгадзе, мае пяты разрад. “Пасля вырабу сыроў атрымліваецца салодкая сыроватка, – расказвае жанчына пра сваю работу. – Сыроватка спачатку абястлушчваецца, а потым паступае ў наш цэх згушчэння. У спецыяльнай вакуумнай устаноўцы сыроватка згушчаецца: з пяці тон звычайнай атрымліваецца адна тона канцэнтраванай”
Кацярына Сцяпанаўна прызналася, што любіць сваю работу. Вельмі задаволена, што падрыхтавала сабе надзейную змену. Маюцца на ўвазе яе маладыя калегі, у тым ліку і сын Юрый, які працуе разам з маці ў адным цэху.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №99 ад 18.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *