З нагоды Святаў Хрыстовага Нараджэння

Актуалии Духоўнае

Глыбокапаважаныя Браты і Сёстры – хрысціяне!
З нагоды Святаў Хрыстовага Нараджэння жадаю ўсіх вас павіншаваць!
Жадаю цяпла ў сямейным коле, здольнасці прабачаць адно аднаму і выходзіць сабе насустрач. Няхай Маленькі Езус, якога прымаем у нашы дамы і сэрцы, напоўніць наша асяроддзе здароўем фізічным і сапраўдным супакоем. Няхай наш шумілінскі край сапраўды расквітнее хрысціянскай верай сэрцаў, а таксама дабрабытам у дамах і на працы!
З павагай і малітвай за вас перад Госпадам
а. Анджэй ЮХНЕВІЧ ОМІ, настаяцель прыхода Маці Божай Фацімскай у г.п. Шуміліна.

Набажэнствы ў нашых святынях:
24 снежня – св. Імша ўначы:

Мішкавічы – 21.00,
Обаль – 22.00,
Шуміліна – 0.00.

25 снежня – I Дзень Урачыстасці Нараджэння Пана:
Шуміліна – 9.00 і 18.00,
Мішкавічы – 11.30,
Обаль – 13.00.
Надрукавана ў № 100 ад 24.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *