25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (па календары каталіцкай канфесіі)

Актуалии Духоўнае

25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (па календары каталіцкай канфесіі)
Дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з самым душэўным і светлым святам – Нараджэннем Хрыста!
Гэтае велічнае свята напоўнена жыццесцвярджальнай духоўнай сутнасцю, нараджае ў сэрцы кожнага чалавека любоў да бліжняга, міласэрнасць і спачуванне. Божае Нараджэнне ўсяляе ў нашы сэрцы самыя светлыя надзеі, пачуцці цярпення і дабрыні, асвятляе іх сапраўднай любоўю да людзей і навакольнага свету, умацоўвае веру ў лепшае.
Нараджэнне Хрыстова – цудоўная нагода ачысціцца, узвысіцца і аб’яднацца дзеля сучаснасці і будучыні нашых дзяцей і ўнукаў, працвітання роднага краю.
У гэтае светлае свята мы ад усёй душы жадаем усім атрымаць душэўную раўнавагу, жыць у згодзе са сваім сумленнем, моцнага здароўя і Божай дапамогі ў праведных і добрых справах! Няхай у кожным доме пануе ўтульнасць і дастатак, у кожнай сям’і – разуменне і цеплыня, у кожным сэрцы – любоў і радасць!

Раённы выканаўчы камітэт.                   Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў № 100 ад 24.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *