Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля Экономика

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржмаёмасці?
У КДК Віцебскай вобласці  ў пачатку снежня адбылося пасяджэнне калегіі КДК з удзелам кіруючых работнікаў фонду «Віцебскаблмаёмасць», дзе разглядалася пытанне паўнаты прымаемых мер па выкананні даручэння Кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання дзяржмаёмасці.
Калегіяй адзначана, што сёлета ўсімі гар(рай)выканкамамі вобласці і 6 абласнымі органамі кіравання не забяспечваецца выкананне запланаваных мерапрыемстваў па ўцягненні ў гаспадарчы тавараабарот невыкарыстоўваемай маёмасці. Таксама за 10 месяцаў не забяспечаны спісанне і пастаноўка на кансервацыю больш паловы запланаваных аб’ектаў.
Напрыклад, Лёзненскім райвыканкамам не было забяспечана ўключэнне ў пералік невыкарыстоўваемай маёмасці на 2013 і 2014 год будынка школы ў в. Асіпенкі, перададзенага ў бязвыплатнае карыстанне ААТ “Віцебскі маслаэкстракцыйны завод”. Завод у сваю чаргу не выкарыстоўваў яго ў вытворчай дзейнасці і, больш таго, не забяспечваў захаванне дзяржмаёмасці, што прывяло да крадзяжу з будынка 140 секцый чыгуннага радыятара.
Талачынскі райвыканкам па выніках 9 месяцаў 2015 года па ўласнай ініцыятыве пры адсутнасці адпаведнай інфармацыі ад балансаўтрымальніка (аддзела адукацыі) інфармаваў фонд “Віцебскабламаёмасць” пра знос 5 будынкаў, якія фактычна не былі спісаны балансаўтрымальнікам у сувязі з неправядзеннем іх дэмантажу.
Шаркоўшчынскі райвыканкам неабгрунтавана інфармаваў фонд пра як быццам бы выкарыстанне балансаўтрымальнікамі ў бягучым годзе ва ўласных мэтах 8 невыкарыстоўваемых аб’ектаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2015г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *