Представители МЧС встретились с учениками Слободской школы

Безопасность Образование

Што рабіць, калі…
З раённай газеты я нядаўна даведалася, што ў краіне праходзіць акцыя “Бяспечны Новы год!” А 11 снежня да нас у Слабадскую школу прыехалі прадстаўнікі Шумілінскага РАНС І. П. Маскалькоў і Л. А. Лінкевіч.
Сустрэчы з выратавальнікамі даволі часта арганізоўваюцца ў нас у школе, яны праводзяць з намі гутаркі, інструктажы, прысутнічаюць на бацькоўскіх сходах. Але гэта сустрэча была самай цікавай!
Мы прагледзелі відэаролік і абмеркавалі яго. Ларыса Анатольеўна крыху расказала, як можна бяспечна ўпрыгожыць навагодні вечар, як правільна карыстацца піратэхнікай, як выконваць правілы электрабяспекі. А потым задавала пытанні нам.
Каб нам было цікава і каб мы лепш запомнілі ўсе правілы, работнікі РАНС правялі з намі розныя конкурсы. Мы разгадвалі рэбусы, гулялі ў словы, складалі мазаікі. Асабліва нам спадабаўся конкурс, калі на час трэба было апрануць спецыяльную вопратку выратавальніка ці разгарнуць цукерку ў рукавіцах пажарнага. Пераможцы атрымалі прызы.
У канцы мы сфатаграфаваліся, і нам раздалі памяткі з правіламі бяспечных паводзін, кніжкі-размалёўкі “Вучым правілы бяспекі разам” і практычныя дапаможнікі “Што рабіць, калі…”. Нам было так весела і цікава, што мы не заўважылі, як праляцела цэлая гадзіна.
Валерыя КУЧАРЭНКА, вучаніца 7 класа Слабадской д/с-СШ.
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2015г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *