Шумилинские школьники раскрывают свои знания в олимпиаде

Образование

Раённы этап у лічбах і фактах
Каб выявіць здольных і таленавітых вучняў, дапамагчы ім раскрыць свае здольнасці і, нарэшце, даць магчымасць для далейшай вучобы ў вышэйшых навучальных установах, штогод у Беларусі праводзіцца рэспубліканская алімпіяда па школьных прадметах. Яна праходзіць у чатыры этапы – школьны, раённы, абласны, рэспубліканскі – на якіх выбіраюць лепшых па ведах школьнікаў.
Сёлета на раённым этапе вучні паказвалі свае веды па 15 школьных прадметах. Самым папулярным прадметам стала беларуская мова – у алімпіядзе прынялі ўдзел 30 вучняў, 27 вучняў спаборнічалі ў ведах па біялогіі, 24 – па рускай мове.
Па выніках алімпіяды адзначаны дыпломамі 85 вучняў.  Дыпломы першай ступені атрымалі 13 вучняў, дыпломы другой ступені – 28, дыпломы трэцяй ступені – 44. Трое старшакласнікаў Шумілінскай раённай гімназіі сталі ўладальнікамі дыпломаў па трох прадметах: дзевяцікласніца Кацярына Гарохава (дыплом першай ступені па рускай мове і літаратуры, другой – па беларускай мове і літаратуры і трэцяй – па англійскай мове), адзінаццацікласнік Прохар Навіцкі (дыпломы першай ступені па беларускай і англійскай мовах, другой  – па рускай мове і літаратуры) і адзінаццацікласніца Лаліта Сімановіч (дыплом першай ступені па біялогіі, другой – па англійскай мове, трэцяй – па беларускай мове і літаратуры). Яшчэ шаснаццаць вучняў узнагароджаны двума дыпломамі.
Па выніках раённага этапа сфарміравана каманда нашага раёна, якая будзе прадстаўляць Шуміліншчыну на абласной алімпіядзе:
па беларускай мове і літаратуры – Вадзім Лось (Язвінская д/с-БШ, настаўнік Н. А. Каротчанка); па матэматыцы – Дзмітрый Емяльянаў (Шумілінская СШ №1, настаўнік Н. У. Лузгіна) і Максім Пашкевіч (Шумілінская СШ №1,  настаўнік С. У. Гаралевіч);
па біялогіі – Міхаіл Насыр, Лаліта Сімановіч, Аліна Траццякова (Шумілінская раённая гімназія, настаўнік М. К. Арлова), Алена Барадзіна (Шумілінская СШ №1, настаўнік А. А. Красіцкая);
па інфарматыцы – Дзмітрый Радкевіч (Обальская СШ, настаўнік Н. Д. Багданава);
па рускай мове і літаратуры – Кацярына Гарохава (Шумілінская раённая гімназія, настаўнік В. М. Бяляева).
Жадаем нашым хлопцам і дзяўчатам перамог на вобласці ды годных вынікаў на заключным, рэспубліканскім этапе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2015г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *