«Герой працы»: 100 нумароў за год, 8 – за месяц

Актуалии Общество

100 нумароў за год, 8 – за месяц
У апошнія пераднавагоднія дні павялічылася колькасць тэлефанаванняў у рэдакцыю ад падпісчыкаў: “Чаму апошнія два тыдні газета выходзіла толькі адзін раз на тыдзень?”.
Планаванне выхаду газетных нумароў адбываецца яшчэ пры падрыхтоўцы падпісных каталогаў, у якіх указваецца колькасць заяўленых нумароў на паўгоддзе. Наогул, рэдакцыя імкнецца забяспечыць выхад за год не менш за 100 нумароў, і не менш за 8 нумароў у месяц. Так, зараз вы трымаеце №101 за 2015 год, і ў снежні ён восьмы. Справа ў тым, што графік выхаду газеты залежыць ад графіку работы абласной друкарні і пошты. Таму, калі святочныя дні прыпадаюць на дні выхаду газеты, мы вымушаны пераносіць дату выхаду ці прапускаць яе. У такіх выпадках рэдакцыя паведамляе пра дату выхаду наступнага нумара.
На наступны, 2016 год, запланаваны 102 нумары газеты: 50 – у першым паўгоддзі і 52 – у другім, штомесяц будзе выходзіць 8-9 нумароў.
Заставайцеся з раёнкай. Пішыце, тэлефануйце нам. Падказвайце, якую інфармацыю вы хацелі б  бачыць на старонках “Герой працы”, тэмы для публікацый. А калектыў рэдакцыі будзе імкнуцца да таго, каб вы заўжды былі ў курсе апошніх навін краіны і раёна, атрымлівалі цікавую і карысную інфармацыю.
Віншуем Вас з надыходзячым Новым годам і жадаем добрага здароўя, шчасця і дабрабыту, няхай здзейсняцца ўсе вашы мары і жаданні!
З павагай, галоўны рэдактар Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2015г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *