Животноводство в цифрах. Поголовье сокращается

Официально Сельское хозяйство Экономика

У гаспадарках усіх катэгорый за апошнія тры гады назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці буйной рагатай жывёлы, кароў, авечак, коней. На 1 студзеня 2011 года ў параўнанні з адпаведнай датай мінулага года скарацілася пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 107 галоў (0,4%), кароў – на 156 (1,7%), свіней – на 38 (0,5%), авечак – на 12 (3%), коней – на 120 галоў (17,1%). Павялічылася толькі пагалоўе коз – на 39 галоў (8,9%). Асноўнае пагалоўе буйной рагатай жывёлы, кароў, свіней, коней сканцэнтравана ў сельскагаспадарчых арганізацыях (адпаведна 92,9%, 86,2%, 78,4%, 55,9%), авечак, коз – у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян (адпаведна 97,4%, 99,4%).
На пачатак бягучага года ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 23666 галоў буйной рагатай жывёлы (100,4% да 1 студзеня 2010 года), кароў – 7850 (100%), свіней – 6091 (98,1%), коней – 325 галоў (83,8%).
У раёне захоўваецца тэндэнцыя скарачэння асноўных відаў жывёлы ў насельніцтва. На 1 студзеня 2011 года ў насельніцтва знаходзілася буйной рагатай жывёлы 922 галавы (84,3% да адпаведнай даты мінулага года), кароў – 868 (84,8%), свіней – 1674 (105,4%), авечак – 378 (97,7%), коз – 474 (109%), коней – 235 галоў (81,3%).
За мінулы год у сельскай мясцовасці стала больш асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія не маюць жывёлы. На 1 студзеня 2011 года 66,7% гаспадарак насельніцтва не мелі ніякай жывёлы, буйную рагатую жывёлу трымае 85,0% вяскоўцаў, кароў – 85,6%, свіней – 80,5%, авечак – 97,1%, коз – 95,2%. На зніжэнне пагалоўя жывёлы ўплывае скарачэнне колькасці сельскага насельніцтва, яго старэнне.
Аддзел статыстыкі  Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №18 ад 11.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *