В Шумилино прошли соревнования по месту жительства

Актуалии

Стрытбол, тэніс і міні-футбол
Традыцыйна ў час зімовых канікулаў ФСК “Здароўе” ладзіць спаборніцтвы для дзяцей па месцы жыхарства. На гэты раз каля 80 хлопчыкаў і дзяўчынак прынялі ўдзел ў спаборніцтвах па стрытболе, настольным тэнісе і міні-футболе.
Цікава прайшлі спаборніцтвы па стрытболе. За перамогу змагаліся як хлопцы, так і дзяўчаты ў дзвюх узроставых групах. У старэйшай узроставай групе перамога засталася за хлопцамі з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, у малодшай групе перамаглі юныя спартсмены з падлеткавага клуба “Імпульс”, сярод дзяўчынак – каманда з Шумілінскай СШ №2.
У турніры па настольным тэнісе добрую падрыхтоўку паказалі аматары малой ракеткі з Язвіна, яны не пакінулі шансаў на перамогу іншым спартсменам і прызавую тройку разыгралі паміж сабой. Першае месца ў Вадзіма Скарахода, другое – Валерыя Махнова, трэцяе – Вадзіма Лася.
Багата інтрыг падарыў турнір па міні-футболе. На пляцоўцы сабраліся каманды аднаго ўзроўню, таму і нічыйныя вынікі былі заканамернасцю. Аднак першае месца “вырвала” каманда з Язвінскай школы, на другім – “Імпульс”, на трэцім – Шумілінская СШ №1.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *