У кого в Шумилино самая красивая новогодняя иллюминация?

Актуалии Общество

А “за лініяй” было цёмна
Ужо за месяц да Новага года пачынаюць з’яўляцца першыя святочныя прыкметы: спачатку ў гандлёвых кропках, потым на вуліцах, адміністрацыйных будынках, вокнах жылых дамоў. Усе гэтыя незлічоныя ёлачкі, дзяды марозы, санта-клаўсы, разнастайныя гірлянды нагадваюць нам пра свята, уздымаюць настрой. А развейваць сум доўгіх зімовых вечароў дапамагаюць яркія агеньчыкі навагодняй ілюмінацыі. Шуміліна з кожным годам прыбаўляе ў святочным светлавым афармленні. А сучасныя святлодыёдныя гірлянды дазваляюць ствараць яркую і, адначасова, энергазберагальную ілюмінацыю.
У апошнія дні мінулага года прайшоў штогадовы аб’езд  райцэнтра з аглядам святочнай ілюмінацыі . Ужо не першы год трывалае лідарства ў святочным афармленні адміністрацыйнага будынка трымае райгаз – сучасныя і разнастайныя элементы афармлення ствараюць у начным горадзе сапраўдны святочны настрой. Новае навагодняе афармленне з’явілася і на кафэ “Метан”.
Дастойна працягвае традыцыі ДРБУ-204: светлавыя фігуры на тэрыторыі ля будынка, “таючыя ледзяшы” пад дахам, аздобленыя гірляндамі кусты і арэлі выглядаюць ярка і прыгожа. Істотна прыбавіла ў светлавым афармленні  свайго будынка ПМК-70, разам з будынкам магазіна насупраць яны ствараюць на перакрыжаванні з дарогай Р-20 святочны выгляд.
Літаральна ззяе будынак УП ЖКГ, упрыгожаны гірляндамі  малыя формы на прылеглай тэрыторыі.
Прыстойна выглядаюць установы культуры (РЦК, дом рамёстваў, музей, школа мастацтваў) і гарадскія ўстановы адукацыі. Яны, дарэчы, актыўна выкарыстоўваюць ва ўпрыгожванні вокнаў старадаўнюю беларускую тэхніку выцінанкі. Упрыгожаны будынкі банкаў, аддзела адукацыі, спорту і турызму, цэнтральнай раённай бальніцы, некаторых іншых устаноў у цэнтры.
Але  зусім несвяточна  “за лініяй”. Большасць прадпрыемстваў патаналі ў цемры, у іншых, у лепшым выпадку, над уваходам была прымацавана гірлянда ды ў адным-двух вокнах зіхацелі агеньчыкі.
Варта адзначыць, што ўсё больш і больш жыхароў райцэнтра, асабліва маладыя сем’і, далучаюцца да светлавога афармлення горада. Шматлікія гірлянды ў вокнах надаюць святочны выгляд шматкватэрным жылым дамам, а прыватны сектар спрабуе ўжо “па-еўрапейску” афармляць фасады дамоў навагодняй падсветкай.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *