Шумилинский район присоединился к месячнику безопасных условий труда в зимний период

Новости Общество

З 10 студзеня да 12 лютага на тэрыторыі Віцебскай вобласці праходзіць месячнік бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд.

«На мінулым тыдні мабільная група райвыканкама правяла маніторынг бяспечных умоў працы ў СШ № 1 і СШ № 2, – расказаў галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Ягор Зімін. – У памяшканнях школ захоўваецца аптымальны тэмпературны рэжым. Установы адукацыі ўлічылі недахопы, выяўленыя падчас папярэдняга маніторынгу па ахове працы па вядзенні дакументацыі, і выправілі сітуацыю. У абедзвюх школах патэнцыйна небяспечныя ўчасткі недаступныя для дзяцей, дарожкі падсыпаюцца супрацьгалалёднай сумессю, рэгулярна ўбіраецца снег. У СШ № 1 ганак з бакоў агароджаны, каб ніхто не хадзіў пад дахам. У правя­дзенні маніторынгу ў СШ № 2 прыняў ­удзел галоўны дзяржінспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Аляксей Мацюшкоў, які адзначыў якасную ўборку снегу каля ўстановы адукацыі».

Зімовы час – небяспечны ў плане траўматызму. Таму кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый указана забяспечваць падсыпку тэрыторый супрацьгалалёднымі сумесямі, пад персанальную адказнасць даручана арганізаваць работы па расчыстцы ад снегу і ледзяшоў дахаў жылых дамоў і будынкаў вытворчага і сацыяльна-бытавога прызначэння.

У бліжэйшы час мабільная група райвыканкама наведае КУСГП «Сіроцінскі» і ААТ «Прыазёрны мір».

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *