С Рождеством и Новым годом!

Актуалии Духоўнае Общество

Дарагія браты і сёстры, усе жыхары Шумілінскага раёна!
Ад усяго сэрца, поўнага радасці пра Сына Божага, які нарадзіўся, віншую вас са светлым і радасным святам Нараджэння Хрыстова і Новым годам!
У гэтыя святочныя дні заклікаю вас да радаснай і ўдзячнай малітвы. Усхвалім нашага Збавіцеля і прынясем яму свае дары – любоў адзін да аднаго, цёплую малітву, добрыя і клапатлівыя адносіны да ўсіх, хто хварэе, каму цяжка і адзінока.
Год мінулы прынёс нам духоўную радасць – мы працягваем будаваць храм, і ваша дапамога ў будаўніцтве храма – гэта дар Хрысту, які нарадзіўся. Выратуй вас усіх Гасподзь!
Протаіерэй Фёдар Пучынскі, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Святочныя Богаслужэнні пройдуць:

у храме Афанасія Брэсцкага, г. п. Шуміліна:
6 студзеня, 18.00 – вячэрняя служба;
7 студзеня, 9.00 Боская літургія;

у храме Ануфрыя Вялікага, г. п. Обаль:
6 студзеня, 17.00 – вячэрняя служба;
7 студзеня, 9.00 – Боская літургія.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *