Прокурор Шумилинского района Сергей Зайцев провёл координационное совещание по борьбе с преступностью

Безопасность Общество

Сістэмнасць у прафілактыцы
Пад старшынствам пракурора раёна С. У. Зайцава прайшло каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у раёне. У рабоце нарады прынялі ўдзел кіраўнікі  сілавых структур раёна,  кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў.
На пасяджэнні разглядалася пытанне ад стане работы на тэрыторыі раёна па прафілактыцы хуліганстваў і крадзяжоў.
У дакладзе пракурор раёна С. У. Зайцаў адзначыў, што ў  раёне за 11 месяцаў мінулага года знізіўся узровень злачыннасці: зарэгістравана 150 злачынстваў (у 2014 годзе – 198), па лініі крымінальнага вышуку – 137 злачынстваў (173). Але разам з тым узровень злачыннасці (116,8 злачынствы на 10 тысяч насельніцтва) застаецца вышэй, чым сярэднеабласны. Узровень злачынстваў, здзейсненых асобамі, якія маюць судзімасць, складае 40,2% (па вобласці – 39,3%), у стане алкагольнага ап’янення – 41,5 % (па вобласці – 34,2). Па лініі крымінальнага вышуку 42 злачынствы здзейснены ў Шуміліне, 31 – у Обальскім сельсавеце, 19 – у Лаўжанскім, па 15 – у Светласельскім і Мікалаеўскім, 4 – у Каўлякоўскім і Мішневіцкім, 3 – у Сіроцінскім, 2 – у Дабейскім.
У раёне за 11 месяцаў мінулага года зафіксавана 5 хуліганстваў (у 2014 годзе – 2) і 7 градзяжоў (у 2014 годзе – 3).
Са справаздачамі пра стан работы па прафілактыцы хуліганстваў і крадзяжоў выступілі начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка, часова выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь П. Д. Дашкевіч, дырэктар ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” І. Я. Папок і дырэктар ПМК-70 А. Ю. Крыўко.
Па выніках каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй было прынята выніковае рашэнне.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *