Сотрудники областного управления МЧС провели профилактическую акцию в Шумилино

Безопасность Общество

Апавяшчальнікі – адзінокім

У пятніцу, 14 чэрвеня, супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС правялі ў г. п.Шуміліна і аграгарадку Светласельскім пажарна-прафілактычную акцыю, падчас якой абследавалі 132 домаўладанні, у якіх пражываюць пенсіянеры і адзінока пражываючыя грамадзяне.

Супрацоўнікі МНС нагадалі грамадзянам правілы бяспекі, праверылі работу пажарных апавяшчальнікаў, увага надавалася і стану печак, таксама раздаваліся памяткі па пажарнай бяспецы.

Падчас акцыі пяці грамадзянам былі ўстаноўлены пажарныя апавяшчальнікі.

Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *