Новогодние приключения школьников из Никитихи в театре «Лялька»

Духоўнае Образование

Навагоднія прыгоды ў тэатры “Лялька”
На школьных канікулах  для вучняў 1-2-х класаў Мікіціхінскай сярэдняй школы была арганізавана паездка ў  віцебскі тэатр “Лялька”.

З вялікім задавальненнем дзеці  паглядзелі лялечны спектакль “Навагоднія прыгоды ў зімовым лесе”. Таму, што казка спадабалася, сведчылі дзіцячыя ўсмешкі і гучнае лясканне далонямі.  А пасля прагляду дзеці  актыўна ўдзельнічалі ў навагодніх забавах  каля ёлкі з Дзедам Марозам, Снягуркай і Снегавіком. Ім давялося  і спяваць, і танцаваць, і паказаць свой спрыт у гульнях. А напрыканцы свята кожны ўдзельнік атрымаў салодкі прыз і юбілейны каляндар да 30-годдзя тэатра.  Паездка вельмі спадабалася і пакінула прыемныя ўражанні.
Таццяна ГАЛУЗА, класны кіраўнік 2 класа Мікіціхінскай СШ.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *