«Солнце красное, гори-гори ясно!»

Культура Общество

Зіму праводзілі, вясну сустрэлі
У мінулую суботу ў райцэнтры прайшлі народныя гулянні “Сонейка красна, гары-гары ясна!”. У масленічны тыдзень развітваліся з зімой і сустракалі вясну.
Не абышлося ў гэты дзень без галоўнага атрыбуту Масленіцы – бліноў. Іх, са смятанай ды маслам, варэннем і мёдам, прапаноўвалі і райспажыўтаварыства, і клуб беларускай народнай кухні “Разынка”. А ласаваліся “маленькімі сонейкамі”  як малыя, так і дарослыя. Бадзёрылі ўсіх работнікі культуры,  якія наладзілі не толькі канцэрт, а цікавыя конкурсы ды гульні.
Не пашкадавалі і тыя, хто масленічнай суботай прыйшоў на гарадскі стадыён. Тут праходзілі “Зімовыя забавы”. Гэта, найперш, лыжная эстафета. Для сапраўдных моцных мужчын – падняцце гіры ды перацягванне каната. А вось асаблівую цікавасць выклікалі спаборніцтвы па міні-футболе… на снезе. І, безумоўна, спакуслівы слуп, які сёлета скарыўся нямногім. А самы спрытны атрымаў галоўны прыз – жывога пеўня.
…Ярка ўспыхнула пудзіла Зімы. Бывай, зіма, сустракаем доўгачаканую вясну!
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №18 ад 11.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *